ДУША КРЫЧЫЦЬ
Памылка палiчыць, што думаць так як мы,
Павiнен кожны.
Назгода, як аскома, ў сэрца глыбiнi,
Як раздарожжа.
Пагарда не дае нам прыпынiць свой крок
На разважаннi.
У крыках рвём пярэчлiвасцi каласок
Без дум, нядбайна.
Не разумеем, што спяшаецца душа
Да нас пастукаць.
Каб чорстваю не стаць, у вышыню ўзышла,
Трапеча ў муках.
Яна далёка, гучна так таму крычыць,
Каб нам паслухаць.
Не чуем сумны клёкат, яе ўзмахi крыл
Сваiм бяздушшам.
Балючы крык душы разбудзiць нашу злосць,
Ды рве на часткi.
Не зразумець: на нас крычыць душэўны боль,
Завём нянасце.
Калi душа i думы – годныя браты,
Пад дахам родным.
Паважлiва будуюць, у цiшы, масты,
Без нот халодных.