ДУМЫ ДЫ ПЫТАННI

Доўгi час у горы, думы ды пытаннi,
Ўсе дарогi павузелi i сцяжынкi,
Дзень згубiўся, ноч навiсла у глухiм маўчаннi,
Прырасла да косаў чорная хусцiнка.
 
Сорак дзён душа, як птушка, над магiлай,
Просiць аб пiтве духоўным ды малiтвах.
Просiць родных, мацi, бацьку, сэрцу мiлых,
Ад яго душы да Бога пакланiцца.
 
Не грашыць журбою i не занудзiцца,
Кожная слязiнка – для душы той ранка.
Памяць i малiтва для яе жывiца –
Вечарам глыбокiм i на золку ранкам.
 
Толькi сэрца рвецца, розум свой не чуе,
У дажджах халодных абдымае восень,
Горка плача, ные сэрцайка матулi,
Царства вечнае сыночку ў Бога просiць.