ПЛАЧУЬ СЭРЦЫ (прысвечаны унучатаму пляменнiку)
Жыццё маўчком i па сваiх законах
Сплятае сцежку то з рамонку, то з калючак.
Балюча бачыць у сукенках чорных
Матуль, блукаючых, як прывiд, ў хмарах мукаў.
Няма глыбейшай раны, чым дзiцятка
Аплакваць i шукаць пад чорнаю плiтою.
Глядзець з надзеяй ўвысь, дзе сэрца частка
Калоцiцца, амытае сухой слязою.
Не дапытаешся: чаму?.. ў вятрылы,
Чаму не гладзiць у сыночка болей кудры?
Чаму прамень ў яго вачах, гуллiвы,
Не скача зорачкай, не сатварае цуды?
Румянец сонца захiнула коўдрай,
Дрыжыць павейкамi, каб затрымаць слязiнкi.
Застыла неба, бы ў палёце воран,
Жывое знiкла ў кокане, з пустэчы звiтым.
Душа, як птах, вiецца над магiлай,
Шукае мацi родненькай нектар жывiцы.
Як памалiцца Богу, яго сiле,
Каб удыхнуў свой Дух, даў родным падзiвiцца.
Ён прыляцiць, магчыма, матылёчкам
Прысядзе на плячо, каб высушыць слязiны.
Шкада, яны бурлiвым ручаёчкам
Бягуць праз боль, праз скамянелыя ўспамiны.
Панёс з сабой у сiнь любоў да родных,
Каб пасялiцца ў небе з крыламi Анёлка.
Засцерагаць свой дом ад непагоды,
Дажджом размытыя сцяжынкi выслаць шоўкам.
А на зямлi пакiнуў толькi памяць,
Сатканую адкрытым, добрым, чыстым сэрцам.
Яна бясконца будзе душы ранiць,
Бы па жывому пасыпаць пякучым перцам.