ГЛЫТАЕ БЯЗДОННЕ

Пад тоўстаю цёмнай павекай
Закрылася вока нябёсаў начное.
Румянец пад шызай апекай
Схаваўся бы ў вiнным настоi.
 
Плыве гаспадыняй у высi,
Зрывае з нябёс незабудкi.
Карцiны тварца-жывапiсца
Глытае на доле бязлюдным.
 
Павiсла, як чорная роўнядзь,
На дрэвах i хатах шчыгульна.
Вятрыла схаваўся пад коўдрай,
Забыўся аб песнях i гульнях.
 
Страх шчыльна сцiскае, звiвае,
Мяне праглынула бяздонне.
А думкi, бы чорная зграя
У клетцы закрытаю стогне.
 
Ў зацiшшы згубiлася сэрца,
Паветра разбеглася ў норы.
Малiтву шапчу бы прад смерцю,
Мiльгае ў вачах чорны воран.
 
Цок-цок па асфальце абцасаў –
Прасторы, як шабляю, рэхам…
Ўздрыгнулася мёртвае царства,
Пугач правiтаўся са смехам.
 
А вочы, бы тэнiсны шарык,
Скок-скок, заспрачалiся з цемрай.
З усмешкай успомнiла мары:
Адчуць свет у цiшы, як дрэмле.