А мне навошта
Пажар узняўся не на жарты на палетках,
Шугае iскры, выпякае сэрцы.
А мне навошта, я вось побач, там дзе ветла,
Дзе прыпякае сонца, хiтра свецiць.
Буран узняўся, злобна рве на часткi душы,
Калоцiць сэрцайкi i рве, як ястраб.
А мне навошта, я вось побач, там дзе гучна
Салоўка песнi лье у небе ясным.
Мароз трашчыць, выстужвае дрымотаў думы,
Хавае iх пад вечнай мерзлатою.
А мне навошта, я вось побач, ў свеце лунным
Iду па шляху следам за натоўпам.
Дажджы лiюць у перамежку з буйным градам,
Выходзяць рэкi з берагоў на волю.
А мне навошта, я вось побач, за фасадам,
Спяваю ветру гiмн i наваколлю.
Калi з душою застануся я сам на сам,
Як вiхар, прабяжыць жыццёвы пасак:
Лiсты мае растоптаны, пабiты градам,
Смяецца пустата з-пад чорных масак.