КАРЭННI ЗНIШЧЫЦЬ…
Дабро i зло заўжды адносны часу:
Што сёння выклiкала слёзы, смутак,
Магчыма, заўтра ты палiчыш шчасцем,
Бо час зняволiў яшчэ больш прагнуцца.
Наадварот, калi глынуў паветра,
Праз сiта прасачылася з Галактык,
Не важна колькi, ў сэрцы зноўку вера
З надзеяй ў будучынь, бо свет кудлаты.
Бяда з усiх бакоў, калi у садзе
Зiшчаюцца карэннi паступова.
Слязой на сэрцы крах на даляглядзе,
У хуткiм часе – перакацi поле.
Дабро i зло статычны ў смерцi лоне,
Карэннi знiшчыць – дрэва засыхае…
Марыянеткай у чужым палоне,
Па лабiрынтах хiтрасных блуканне.