ТОЙ ЗIМОЮ

Не вярнуць нам пройдзеных сцяжынак,
Кожная, як вяха, нашай долi,
Знакавы для роздуму прыпынак,
Для перасявання ў родным полi.
 
Не хаваць бы каляровай фарбай
Са шляхоў былых свае агрэхi,
Каб сцяжынка не звiлася з ярам,
Каб мiнулае не стала рэхам.
 
Навучыцца пустазелле з зерня
Прасяваць, каб зелянела нiва.
У духоўным накiрунку – з верай,
Хiбы дзён былых – як той крапiўнiк.
 
Без памылак шлях прайсцi – загадка,
Важна лебяду не браць з сабою.
Мудрасць – для палёта наша картка,
Што чарпала сэрца той зiмою.