РАМОНКАВЫ ШАЛIК

Стаю на прагоне, на ўскрайку Арлоўцаў,
Малюнкi з дзяцiнства – жывыя карцiнкi,
Плывуць прад вачымi, i твары вяскоўцаў
Мiльгаюць з усмешкай, з часiн тых урыўкi:
Хвалюе вятрыска рамонкавы шалiк,
Расквечаны нiвы абапал дарогi,
Пчалiныя песнi, як сёння, жужжалi,
Тут рэчкi жыццёвай маею вытокi.
Кружыўся з рамонкамi рой матылёчкаў,
Вiлiся пярэстым аблокам у высi,
Звiнелi камарыкаў песнямi ночкi,
Каханыя ў вернасцi вечнай кляліся.
Сплятаю свае успамiны у пасак
На сцежках лясных, на балоце, пагорках.
Глыточкамi п`ю сваю долю, са смакам:
Смакую салодкi напiтак i горкi.
П`яны верасок лашчыць ногi мне, скупа,
П`янею i я ад паветра дзяцiнства.
Каней, бы наяве, праносiцца тупат,
Вадзiцы у рэчцы спяшаюць напiцца.
Ўздымае на крылы нястрымная смага,
Кружуся над бацькавай студняю птахам.
Вадзцы радзiмай душою я прагну,
Крылатай прачнуцца паможа мне ранкам.
 
Прагона – дорога памiж часткамi вёскi Дубiна.
Арлоўцы – вусная назва часткi вёскi.
Дубiна – малая радзiма аўтара.