Незвычайная вёска

Незвычайная вёска
Здаецца, звычайнае неба.
Здаецца, звычайнае сонца.
Ды нівы вакол там без хлеба,
Ды смутак пануе бясконца.
 
Ні хат няма, ні панадворкаў,
Бетон ды чырвоныя кветкі.
Бярозы, раўніны, пагоркі -
Падзей тых маўклівыя сведкі.
 
Далёка пад небам Хатыні
Галосяць званы сіратліва.
Ад рэха набата кроў стыне,
Боль сэрца сціскае нарывам.
 
Пячэ незагойная рана -
Гісторыі адгалоскі.
Дакорам Сусвету паслана
Трагедыя спаленай вёскі...