Дзве зоркі
Побач на хмарцы сядзелі дзве зоркі
Ды разважалі пра клопат свой горкі:
" Кожную ночку мы ззяем ды ззяем,
Хтосьці за намі з Зямлі назірае.
Нейкі дзівак нават ліча ды ліча!
Толькі у госці ніхто не пакліча...
Усё ў адным месцы за ночкаю ночка!
Сумна зусім, не цікава ды змрочна.
Колькі марнуем дарэмна мы часу,
Хоць бы хто"дзякуй" сказаў. Ані разу!"
Хмарка размову тых зорак пачула,
Так засмяялася, нават - чыхнула!
Зоркі... Упалі. Адна - на дно рэчкі,
У поле другая. Канец нуднай спрэчкі.
Можа б і лепей было як раней
Проста свяціць? Паспрабуй, разумей.
Што ж, калі зорачкі: свецяць на глебу,
Хтосьці ды мае ў гэтым патрэбу!

