Любой пагодай
Рака жыццёвая цячэ удалеч:
То хвалi дыбяцца, хаваюць пад сабой,
То ўвысь уздымуць, песняю усхваляць,
То цёплую рабiзну зменяць ледзяной…
Вучыцца трэба плыць любой пагодай,
Каб не згубiць сумленне у бурлiвы час.
У хiтрасцях не затапiць дарогi,
Не выпалiць расткi святла на берагах.
Вучыцца браць i аддаваць Сусвету
Цяпло сваёй душы, духоўных крылаў моц.
Не страцiць пры любой пагодзе мэту,
Не патапiць, бы ненавiснае ярмо.
Калi пануе Тор, не страцiць мову,
Iсцi на зорку, адшукаць напрамак, шлях,
Каваць з цярпеннем, з мудрасцю падкову,
Не вiцца дзiўным сокалам у мiражах.