ЧАС ПЯКУЧЫ
Час пякучы кроў сцiскае,
Гусне, стыне, быццам плазма.
Страх калючымi расткамi
Выклiкае ў сэрцы спазмы.
Страх за сонейка, што ранкам
Не адкрые аканiцы.
Бэз пахучы каля ганку
Не падкажа лёс сястрыцы.
Пагубляюць птушкi песнi,
Як бяскрылыя пяшчынкi.
Зеў раскрые злая бездань,
Каб накрыць сваёй хусцiнкай.
Быццам прывiды фiгуры
Захiстаюцца ў паветры,
Засквiрчаць, як на шампуры,
У патоку магмы, шэрым.
Гул i енк пяшчынак з ветрам,
Просьба ўзняцца ў паднябессе,
Даць яшчэ шанц чалавекам
Стаць у Боскай новай п`есе.