Маладым

На нас найшло такое бедства,
Што словам цяжка перадаць:
Душою гiне чалавецтва,
I нам, як снегу, суджана растаць.

Iдуць гады, iдуць стагоддзi,
I толькi мы адны стаiм:
Забойствы, войны, голад штодзень –
Не даражым жыццём сваiм.

Здаецца ýсё, пiшы-прапала.
Але я веру, што надзея ёсць:
Растопiць лёд агонь трывалы
З чароýнай назвай «маладосць».

Хто малады, хто ýперад рвецца,
Хто ý час бяздолля чуе птушак спеý,
Той у жыццi ýсяго даб’ецца,
Усяго, што толькi ён хацеý.

Пакуль жывуць у палымяным сэрцы
Надзея, вера i любоý,
У нас жыццё не абарвецца,
А будзе адраджацца зноý.