ТАК ХОЧАЦЦА

Так хочацца каб край любiлi родны
Не толькi за бярозкi i валошкi:
За прашчураў, нашчадкаў ў свеце годных,
За шлях, што выбралi ў напрамку Боскiм.
 
Так хочацца каб край цанiлi родны
За поспехi ў адкрыццях навуковых,
Шукалi са стыхiяй шлях да згоды,
Змаглi да шчасця выкаваць падкову.
 
Так хочацца каб край наш меў павагу
За мудрасцi жыцейскiх дней мiнулых,
Што налiваюць сонцам колас злакаў,
Не дазваляюць каб вятры сагнулi.
 
Так хочацца каб край свой шанавалi:
Традыцыi, гiсторыю i мову,
Не спавiвалi у хлуслiвай шалi,
Праўдзiвасць стала па жыццi асновай.
 
Так хочацца каб чалавека жыцце
Не мерылi грашымi i брыльянтам.
Дарункам Божым, Божаю крупiцай
Стаў чалавек, асноўны ў краi скарб ён.
 
Так хочацца каб Дух не адцураўся
Душы маёй i кожнага ў краiне.
Застаўся з намi песняй птушкi райскай,
Не дазваляў каб дэманы кружылi.