КРОПЛЯ ЛIХА
Кропля лiха ўбiрае ў сябе
Боль i скруху, пакорнасць i жахi.
Хмарай цёмнай над светам плыве,
Напаўняе прастор цвiлым пахам.
Кропля лiха хавае сабой
Думкi светлыя, розум i памяць.
Рунь знiшчаецца чумнай касой,
Цемру беляць i казкамi маняць.
Кропля лiха надзеўшы туман,
Зводзiць свет мiражом, мiгаценнем.
Пад авечаю шкурай шайтан
Авiвае марокай i ценем.
Кропля лiха бунтуе жыццё,
Адбiрае надзеi i мары.
Манiць срэбрам у бездань сляпцоў,
Поiць з хiтрасцю сокам анчары.
Кропля лiха пануе заўжды
Пакуль вецер яе не аголiць,
Не збудуе да праўды масты,
Не напоiць прастор квасам волi.