Настане вечар
Настане вечар цёплы зорны,
Нам часу бег не запыніць.
Мой край бярозава-азёрны,
Празрыстых край маіх крыніц.
Там пахне поле збажыною
І цешыць яблычны наліў,
А месяц жоўтай галавою
Кранае сіні небасхіл.
Ледзь чутна падпявае вецер
Матыў дзіцячых дзіўных сноў,
Яшчэ здаецца быццам свеціць
Далёкі свет з акон бацькоў.
Але не скрыпке ціха брамка
І не паклічыць маладосць.
Сумуе хата мабыць зранку,
Я для яе забыты госць.
Жыццё ляціць даволі шпарка,
За ім ніколі не паспець.
Калі гарэць, то ярка-ярка,
А не як прэлых лісцяў медзь.
2019