ВЕЯ СЭРЦА АСЫПАЕ
Вея сэрца асыпае снегам,
Пад слязою цепляцца надзеi.
Толькi думкi, бы лясное рэха,
Успамiнам светлым часта грэюць.
Не даюць каб сэрца ледзянела,
А душа азяблая заснула.
Маняць летам, ягадаю спелай,
Сочным яблыкам, салодкай дуляй.
Часта ў снах шукаю тыя зоры,
Што свяцiлiся на тварах мякка.
Мару зноў у тым лагодным моры
Пакупацца, дачакацца ранку.
Праплываю ў хвалях тых пяшчотных
Са слязою радасцi на шчоках.
– Столькi мудрых i неверагодных…
Уздымаюць крылы да аблокаў.
У той час вяртацца так прыемна,
Дзе адчуў цяпло, павагу, шчырасць.
Час, што сеяў будучынi семя,
Далягляд i шлях да сонца шырыў.