НАВУЧУСЯ ЗНОУ…

Адамкну нарэшце сэрца,
Дам я крылы i палёт пачуццям,
Навучуся зноў я верыць,
Перастану ўрэшце з ветрам гнуцца.
 
Прыйдзе праўда, памяркоўнасць,
Вызвалiць, рассее ўсе каменнi,
Што мяркуюць шлях скiроўваць,
Застудзiць мне сэрца днём асеннiм.
 
Навучуся усмiхацца
Сваёй долi ды сябрам, знаёмым.
Стане светлай мая хата,
Завiтае промень днём вясновым.
 
Стану зноў я жартаўлiвай,
Папрашу свой лёс мяне прабачыць.
Змыюць скруху маю лiўнi,
Заварожыць лета пахам смачным.