ЯБЛЫНЯВЫ САД
Яблынi ў садзе старыя,
Быццам люстэрка дарожак жыцейскiх.
Гнула вятрамi стыхiя –
Кружыць нас доля, заблытаны сцежкi.
Цягнуць галiны, як крылы,
Просяць у неба цяпла i вадзiцы –
Молiмся цяжкай хвiлiнай,
З просьбай да Бога: не даць памылiцца.
Сад, быццам косы сiвыя,
Сплецены, звiты пад цiскам буранаў –
Нашы шляхi векавыя
Поўныя зораў, святла i заганаў.
Погляд блукае iмклiва,
Рушчыца сад заклiкае ў вандроўку.
Думкi пякуць, як крапiўнiк,
Доля вiецца з стваламi ў садочку.
Кожны мазок на палотнах,
Гама пачуццяў, хвалюючых сэрца.
Пошукаў волi i згоды,
Вея змаганняў мiж жыццем i смерцю.