Сумны верш, пануры верш
Маё сонейка, што з табой стала?
Захапіў цябе моцны сум.
Так шкада, што ўсё адыграла,
Нахмары́ла ты цяжкасцю дум.
Ці ты помніш вялікі пачатак,
Колькі ззяла ў вачах тваіх зор?
А цяпер ты пануры канчатак,
Што лунае з бока ў бок зноў.
Твае вочкі блішчалі натхненнем.
Гэта страта. Нічога няма.
Куды знік мілы позірк з праменнем?
Хіба ўсё было гэта здарма?