ПРАБАЧ

Прабач, травiнка лугавая,
Што не заўважыла твайго цвiцення,
Сцяжынка, што пятляеш гаем,
Лясы… што адарылi летуценнем.
 
Даруй, прырода, гул назольны
На твае слёзы, снег, марозы, вецер,
Як перашкоды птушкай вольнай
Узвiцца да нябёс на крылах веку.
 
Прабачце, буры, непакорнасць,
Каб навальнiцай не згубiлi лёс мой,
Завейка, што атрутай кормiш,
Даруйце нораў мой для вас нязносны.
 
Ды выбачце мой голас сумны,
Нахмураны, знямелы часам позiрк.
Жалобны спеў душэўных струнаў,
Каб даць адчуць вам, як галосiць восень.
 
Душой выпрошваю малiтву
Для сэрца, каб радзiлася усмешка,
А чорны дым, што перажыты,
Пазнаўся хутка з доляй бiтай пешкi.