Зярняты злосцi сеяць лёгка…

Зярняты злосцi сеяць лёгка,
Падхопiць вецер, разнясе ў раздоллi.
Уздымiцца чарот, трыснёг там
I пусцяць каранi – без нашай волi.
 
Апусташаць жывое хцiва
Пачнуць пад шэпт з вятрылам у суполцы.
Урэшце, щто на свет радзiлi,
Абжулiць – не спынiць, i не адолець.
 
Пад дудку нечысцяў у скоках
Не так прыемна выгiнацца, вiцца.
Схаваць, засыпаць у аблогах!..
Гучыць неверагоднай небылiцай.
 
Зярняты злосцi сеяць лёгка,
Ды цяжка не сагнуцца пад iх плёнам,
Бо рэжуць сэрца, як асока,
Дыктуюць па жыццi свае законы.