Рашучасць i мудрасць

Квiтнее ружа ў родным саддзе,
У ёй сплялiся ўсе вяршкi прыроды.
Бы зорачкай на даляглядзе
Мiгае, кружаць мроi i прыгоды.
 
Засцерагае ад памылак,
Бо шлях да зор заўжды памiж шыпамi.
З дзяцiнства мудрасцi вучыла:
Бог прыгажосць хавае за замкамi.
 
Шкада, бывае вераломства
Збiвае цернi хiтраю задумай,
I белiзну стаптаць гатова,
Пафарбаваць бязбожна сваiм глумам.
 
Марудзiць мудрасць, вырашае,
Разлiчвае свае пуцi-сцяжынкi.
Прыкiдвае ўсе «за» на шалях,
Калючкi сэрцу – стогн валынкi.
 
Так важна не губляць хвiлiны,
Рашучасць з мудрасцю яднаць з дзяцiнства.
Пад сiлу iм разрушыць льдзiны,
Калi дарожку выслала малiтва.