З далёкага

Мне з далёкага далёку
Зноў прыходзяць ноччу сны,
Смак бярозавага соку,
Подых маладой вясны.
 
Срэбны ранак шчодра росы
Сее на дыван травы,
Я іду няспешна босы,
Вольна кружаць журавы.
 
І бяжыць дзяцінства сцежка
Тонкай ніткаю з двара,
Думы радасныя цешыць
Гаманлівая пара.
 
Я імкнуся рэзка следам,
Не магу ніяк дагнаць,
Мне пад зорным чыстым небам
Час руплівы не стрымаць.
 
2021