КАРУНКI ШЧАСЦЯ

З крупiнак радасцяў штодзённых
Пляце жыццё карункi шчасця.
Звiвае iх узорам тонкiм,
Дзе нiвы лёсу каласяцца.
 
Галоўнае, заўважыць кроплю
У цёмнай далечы на небе.
Яна ўмацуе тваю долю,
Лагодай Божаю хвалебнай.
 
З той кроплi полымя ўзгарыцца,
Калi яе ушанавалi.
Увага да жыцця – царыца
Сцяжынак нашых, нашых даляў.
 
Не зблытаць бы узор карунак,
Не замараць у горкай злосцi.
Крупiнкi – Бога пачастункi,
Яны вясной змяняюць восень.