НАША ДУША
Душа, калiсь савецкi скептык насмiхаўся
Над думкай, нават, што яна iснУе.
Бурыў упарта камунiзм «замшэлы хаос»,
Гудзеў пра цемру, як пчалiны вулей.
Ды што рабiць, калi яна балiць, спявае,
То цiхенька маўчыць, а то заграе?
Увысь узнiмецца з прывольнай птушак зграяй,
Закружыць з песняю над родным гаем.
Як можна без яе знайсцi сваю сцяжынку?
Яна наш азiмут, падказка Бога.
Запальвае у цеменi сваю лучыну,
На шлях вяртае моваю трывогi.
Прыйсцi да Госпада са свелаю душою
Вялiкi подзвiг, для нашчадкаў свята –
Жыццёвы шлях злучаем нiткай радавою
Без рваных вузялкоў, са срэбра, злата.