НЯНАВIСЦЬ I ДУША…
Нас на шляху чакае невядомасць,
Жыццё хвалюецца, як мора:
То шторм схiляе хвалямi да долу,
То штыль купае ў блiках промня.
Галоўнае, не даць палонiць сэрцы
Нянавiсцю да сiл варожых.
Нянавiсць для душы падобна смерцi,
Яе прыгрэць – не дай нам Божа!..
Наш лёс на крыж атрутай распiнае,
Дае глыток паветра д`яблу,
Баронiць моц паганцаў, незямная,
Ну а душа у лапах зябне.
Нянавiсць – долi нашае труцiзна,
Нягоднiкам – сама жывiца.
Малiтва цёмным духам за iх жыццi,
Дае iм сок на свет радзiцца.