СВЕТЛЫ ДУХ
Кап-кап… Сляза дзяцей… Сляза бабулi…
У хмарах стогн… Крычаць i плачуць птушкi.
Сусвет самотнай песняй агарнулi,
Пiрог счарсцвеў, рассыпаўся на крошкi.
Званы звiняць слязой у паднябессi,
Гуртуе крошкi Светлы Дух у жменю.
Агонiя вiруе, кружыць бесаў
З шакалаў лаем i выццём гiены.
Ад бруду на дыбы ўстае Шлях Млечны,
Сусвет трасе, калоцiцца ў дрыгоце.
У мрак хавае шлях на зорку, ў Вечнасць,
Палохае вар`яцтвамi, рагоча…
Рассее хутка Светлы Дух туманы,
Заглухнуць песнi бесаў у чароце.
З аблокаў птушкi з песняю чаканай
Адкрыюць сонцу светлы шлях на Ўсходзе.