ДАўНО ЧАКАЕ

Курлычуць жураўлi ў нябёсах
У квеценi у край нясуць вясну.
Здаўна чакалi яе ў стогнах,
Пазналi голад, холад i вайну.
 
У танцах кружаць па-над краем,
Зярняты сеяць з мудрых каласкоў.
Iх родны дом даўно чакае,
Сустрэчы час сягоння надышоў.
 
Закаласяцца нашы нiвы,
Нальецца колас праўды пiрагом.
Сплывуць маўклiвыя хвiлiны,
Прачнецца прага волi са святлом .
 
Звiе карэннi радавыя
Святая мова, шлях бацькоў, дзядоў,
Муры разбурыць векавыя,
Глытком свабодным збавiць ад акоў.