ДУША –АГМЕНЬ ДУХОЎНЫ

Жыццёвы шлях адначасова
I доўгi, i кароткi, як iмгненне.
Хоць мераюць яго, вядома,
Гадамi, а душа – падзей спляценнем.
 
Яна скрыжалi нашых вёснаў,
Халодных зiм i восенi дажджлiвай,
У пахах кветак, сцежак росных,
Узлётаў i падзенняў, джал пчалiных…
 
Яна наш страж, ахоўнiк лёсу,
Святла пачатак i агмень духоўны,
Сумлення сок у час пагрозы…
То плача, то спявае птушкай вольнай.
 
Запець бы разам гучным трыо
З душою сэрцам з разумам суполкай,
Не змог бы долю растрапаць вятрыла,
Узняў на крылах, шлях звярнуў на зорку…