ДАЎГАЧАКАНЫ ДОЖДЖЫК
Пажоўкла траўка пад спякотным сонцам,
I мучыць смага ў цеменi зярняты,
Шукаюць у раллi сваё аконца,
Завуць, чакаюць дожджык, быццам свята.
Расточкi, што ўзышлi вясною ранней,
Панiклi нiцма кволыя да долу.
Без сокаў мруць, на дожджык ў спадзяваннi,
Без слёз аплакваюць жару i долю.
А дождж-свавольнiк iм мiргае хiтра:
То ў хмаркi сабярэцца, дасць надзею,
То хмура прабяжыць над краем вiхрам
Ў абдымку з шумным ветрам-лiхадзеем.
Бывае, часам, цёплым летнiм лiўнем
Напоiць рэкi, сажалкi, азёры.
Насыцiцца паветра пахам дзiўным,
Зямля разбудзiць водар петрыкора.
Палi дыван рассцеляць iзумрудны,
Пад спеў птушыны захвалюе нiва…
Парадаваў зямельку дожджык-блуднiк,
Цячэ жывiцай, сокамi па жылах!..