НАШ СУСВЕТ
Сябары, цi проста спадарожнiкi?
Жыццё з працягам часу дасць адказ.
Хто праведнiкi, хто бязбожнiкi,
А хто жанглiруе святлом акрас.
З нас кожны, як сусвет, са мноствам «я»,
Плывём сваёю траекторыяй,
Як ручва рэк, яднае нас сям`я,
Праходзiм пусткi, скалы горныя.
Бывае бес у роспачы штурхне
Да берагоў, прычэсаных хлуснёй,
У цiшынi не бачна што на дне,
Здыецца, сталi мы адной ракой.
Хоця, ў сваiм сусвеце, насамрэч,
З нас кожны каратае свае днi.
Душы падказкi адхiляем прэч,
Не бачым, што ў сусвеце мы адны.
Хвiлiнай шторму на шляху, нуды,
Калi са дна ўздымаецца ўвесь бруд,
Душою смагнем чыстае выды
З крынiц, дзе наш бацькоўскi iзумруд.