ДУХОУНАЕ СУЗОР`Е

Па праўдзе, кожны з нас сусвет асобны,
Свае пад сэрцам носiм вымярэннi.
Мы цэнiм свет такiм, як бачыць здольны,
Наш свет такi, як нашае сумленне.
 
У пошуках духоўнага сузор`я
Мы калясiм па свеце ў адзiноце.
Калоцiць душы за памылкi штормам,
Бунтуе наш сусвет з сабой ў нязгодзе.
 
Нiшто ў жыццi не звязвае так моцна,
Як полымя духоўнага агменю.
Будзiць, цяплом яднаць сусветы здольна,
Звiвае нам шляхi сваiм праменем.
 
Яно для нас заўжды глыток паветра,
Вiруе, б`е крынiчкай радавода.
Дае нам сок iсцi да новай эры
У сэрцах з сонцам, з цёплаю пагодай…