НАШ ДОМ АДЗIНЫ

Крынiчкi б`юць з глыбiнных нетраў,
Даюць пачатак рэчкам-ручаiнам.
Бягуць яны лагодна з ветрам,
Бягуць, звiняць у крыках жураўлiных.
 
Гуртуюцца з ракой бурлiвай
I кацяць воды дружнаю суполкай.
Стыхiя iх сям`ёй адзiнай
Нясе па свеце аксамiтным шоўкам.
 
Дае напiцца акiянам,
Марам, азёрам i святой зямельцы
Вадою з пахамi каштанаў,
Бярозак, сосен,.. быццам зелля.
 
Я ў роспачы шукаю словы,
Каб з сiлаю падобнай нашы творы
Гучалi, як ручай вясновы,
Злiвалiся ракой, бурлiлi морам.
 
Любоў, прапахшую Радзiмай,
Ядналi, шырылi, дарылi свету,
Зямля – для ўсiх нас дом адзiны,
Сяброўствам шчырым зберажом планету.