Памяти Нила Гилевича

Памяти Нила Гилевича

Аудиозапись

Нил Гилевич:
 
Вы шуміце шуміце
Нада мною бярозы,
Калышыце люляйце
Свой напеў векавы,
 
А я лягу прылягу
Край гасцінца старога
На духмяным пракосе
Недаспелай травы.
А я лягу прылягу
Край гасцінца старога
На духмяным пракосе
Недаспелай травы.
 
А я лягу прылягу
Край гасцінца старога
Галавой на пагорак
На высокі курган
 
А стамлённыя рукі
Вольна ў шыркі раскіну,
А нагамі ў даліну,
Хай накрые туман.
А стамлённыя рукі
Вольна ў шыркі раскіну,
А нагамі ў даліну,
Хай накрые туман.
 
Вы шуміце шуміце
Нада мною бярозы,
Асыпайце мілуйце
Ціхай ласкай зямлю
 
А я лягу прылягу
Край гасцінца старога
Я здарожыўся трохі
Я хвілінку пасплю.
А я лягу прылягу
Край гасцінца старога
Я здарожыўся трохі
Я хвілінку пасплю.
 
Вы шуміце шуміце
Нада мною бярозы,
Асыпайце мілуйце
Ціхай ласкай зямлю
 
А я лягу прылягу
Край гасцінца старога
Я здарожыўся трохі
Я хвілінку пасплю.
А я лягу прылягу
Край гасцінца старога
Я здарожыўся трохі
Я хвілінку хвілінку пасплю...
Ніл Сымо́навіч Гіле́віч (30 верасня 1931, в. Слабада, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 29 сакавіка 2016[2], Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980 г.). Народны паэт Беларусі (1991 г.)[. Пасля смерці Рыгора Барадуліна ў 2014 годзе Ніл Гілевіч быў апошнім жывым чалавекам, які меў званне Народнага паэта Беларусі.