ВЯСНА РЫХТУЕ…
Вясна ключы рыхтуе лету,
Хоць сцежкi прыбiрае ўраннi шэрань.
Цяпло з надзеяй у паветры
Вiюцца, цепляць, поўняць светлай верай.
Вясна, якую Дух пасеяў,
Гасподнi шлях да долi адчыняе,
Наш сон ў абдымках у Марфея
Рассейвае i сонейкам мiгае.
Лагодны вецер шэпча воляй,
Разносiць пах салодкi i няўлоўны,
Звiвае мроi з нашай доляй,
Натхняе сэрцы нам вянок цярновы.
Вясна нас манiць пахам лета,
Чароўным водарам прывабнай волi
Ў далонях продкамi сагрэтай
У пошуках ключоў да лепшай долi.