НА РАДАУНIЦУ

Усмешка родных – на душы асколкi,
Абломкi сонечнага промня,
Цяпло далёкай i патухшай зоркi,
Не гасне ў сэрцы, лёс баронiць…
 
У цiхую пагоду чутка дрэмле,
Буранам – пасылае сiлу,
Частуе ў час складаны мудрым зеллем,
Як шчыт, ад цемры i магiлы…
 
Карэннi нашы, памяць, сок жыццёвы,
Мелодыя духоўнай песнi,
Падмурак дома, да высот аснова,
У снах прыходзiць, як прадвеснiк.
 
На Радаўнiцу з ветрам пашапчуся,
Сагрэю сонечным асколкам,
Праменьчыка абломкам усмiхнуся
У свеце блiзкiм i далёкiм…