Гаспадынька

Я дзяўчынка - гаспадынька!
У мяне: марская свінка,
Чарапашкі, кацяня,
Папугай, хамяк, шчаня,
У акварыуме рыбкі,
Поні ў хлеве вельмі прытокі,
Кураняты ды ягня,
Ды рабое парася!
Усіх люблю, усіх шкадую,
Лашчу іх і так шаную!
Толькі ежу гатаваць не магу-
Люблю паспаць.
Раніцай іх карміць мама.
Урэшце, вечарам таксама:
Я гуляю ў двары
Між суседа дзетвары.
А матуля кажа:"Сорам!
З гаспадаркай тваёй гора!"
Пачакайце, падрасту -
Усё сумею, усё змагу!
Мама, шчыра абяцаю:
Пайду ў школу -навярстаю!
Шэпча мама мне на вушка:
"Ці запомніш ты, дачушка..."
(Гаспадыня -хозяйка)