Матуліны рукі
Я ўсхваляю матуліны рукі!
Дзеці ,цалуйце! Шануйце ўнукі!
Шчырыя, добрыя, вельмі пяшчотныя,
Спрытныя, чулыя, неверагодныя!
Стомленыя ды ад працы шаршавыя,
З ранку да позняга часу рухавыя.
Богам складанаму лёсу абраныя,
Ветрам і сонейкам пацалаваныя.
Моцныя, калі патрэбна - уладныя,
Цвёрдыя, мужныя, абараняльныя.
Умелыя, вопытныя, клапатлівыя,
Творчыя, сціплыя, любыя, мілыя!
Вельмі надзейныя і безадмоўныя,
Долі жаночай заўсёды пакорныя...
Я ўсхваляю матуліны рукі!
Дзеці, цалуйце! Шкадуйце, унукі!
Отзывы
Огненный Кот25.03.2023
Якая ж цудоўная і мілагучная наша родная мова! Дзякуй вялікае Вам за верш!
З павагай Вогнены Кот
Капелька25.03.2023
Огненный Кот, сапраўды, не думала, што тут знайду аднадумцаў. Вельмі рада знаёмству. Кропелька

