Пастаўшчына

Што ў тваёй назве для мяне?
Усё, што дарам не міне:
 
Мясціны родныя, мой горад,
Ад страў матуліных смак-солад,
 
Акон бацькоўскіх свет здаля,
Ў май апранутая зямля,
 
Знаёмыя, сяброўкі, школа,
Вішнёвы сад і бэз наўкола,
 
Бабулін куфар, поўны чар,
Легенды, казкі- продкаў дар.
 
А што яшчэ? Цымбалаў гукі,
Бусловых дзюбаў перастукі,
 
Крык пеўня гучны на світанку,
Язмін пахучы каля ганку,
 
Званы царквы і шпіль касцёла -
Усё, што бачу я наўкола.
 
Усё, што маю, чым жыву.
Усё Пастаўшчынай заву!
 
(Поставы -мой город, а Поставщина- это вся близлежащая земля, весь район, по другому ещё - Поставский край, Поставский район. Язмин- жасмин, стравы- блюда, куфар - сундук, бэз- сирень)