Світанак

Калі зоркі пакінуць нябёсы,
І рассеюцца цемра ды змрок,
У вышываным адзенні і босы
Завітае Світанак у наш бок.
 
Ясным позіркам гляне навокал –
Стане светла ў кожным кутку.
А Світанак з вясёлым падскокам
Па траве раскідае расу.
 
І, пачуўшы птушыныя спевы,
Сонца промні пашле на зямлю.
Ветрык цёплы з усходу павее -
За хвіліны абвее раллю.
 
А Світанак падхопяць аблокі,
Узнясуць над Радзімай маёй,
Загучыць яго смех так далёка,
Што прагоніць увесь сон над зямлёй.
 
Памахае вярба яму голлем,
Ускалыхне яе ветра струмень...
Хай Світанак настроем вясёлым
Пачынае і твой новы дзень!
(Світанак- рассвет)