ЗЫРКАЙ ЗНIЧКАЙ

Знiкаюць зыркай знiчкай душы
Ў пякельна вогненных жаролах.
Глытае смерць, а неба мучыць,
Пакрыта хмараю сталёвай.
 
Жанчыны ўмомант пасталелi,
Сляза на вейках, як крышталiк.
Ў сукенках чорных, а не белых
Дзяўчаты любых сустракалi.
 
Пад выбухi i спеў сiрэны
Спяць дзеткi у сырых падвалах.
Чакаюць хуткiх пераменаў,
А смерць плыве па небе хваляй.
 
Сусветная малiтва праўды,
Злiваецца з духоўным спевам.
Каб свет урэшце быў пазбаўлен
Атручанага мракам зева.
 
Каб зорка вольная праменем
У сэрцах мудрых прарастала.
Сагрэў нам душы дух агменя,
Сышла зiма з вадою талай.