ЗЯРНЯТКI ТАЛЕНТУ З СУМЛЕННЕМ

Зярняткi Божа засявае ў душах,
Зярняткi мудрасцi Гасподняй i святла.
Шле сонейка, каб не скавала сцюжа,
Ды не схавала цемраю iмгла.
 
Сумленне песцiць, быццам верны стражнiк,
Хавае ад бязбожных песен Вiя.
Жывiцай поiць зерне ў час суцяжны,
Мацуе каранi ў часы стыхii.
 
Каб крэплi, талентам кружылi вёсны,
Прамудрым словам засявалi сэрцы,
Сумленне ад спакусаў у час зорны
Частуе сокамi духоўнай веры.
 
Сумленнем не таргуйце, беражыце,
Яны блiзняткi, у адзiным звязку.
Для таленту – крынiчная вадзiца,
Прамень святой i чыстай Божай ласкi.
 
За здорава жывеш прадаўшы талент,
На ўбогi момант атрымаеш славу.
А муза праплыве з вадою талай,
Схавае цёмнай хмарай пераправу.
 
Дарэмна слёзы лiць, прасiць вярнуцца,
Бог сiлаю сваёй узняў ў нябёсы.
Спiць талент, дзе iлжывыя пачуццi,
Яго вясну змянiла злая восень.