ПАВАГА I СУМЛЕННЕ…
Павагу мець з нас кожны марыць,
Ды не заўжды хапае моцы.
Але жаданне, быццам чары,
Нас будзiць, нават, сярод ночы.
Сумленне пакрывае саван,
Фасон шукаем сёння модны.
Спяваем з першай скрыпкай: «Слава!»
З танальнасцю узятай згодны!..
Фарбуем новую сукенку
Элiтным колерам «сумленна».
Мяняем бугi-вугi, еньку
На каларытны рух мадэрна.
Другiм напрамкам вее вецер,
Мелодыю змянiла скрыпка,
Iмчыцца сэрцайка – паспець бы,
Пазнаць якога фарбы тыпа.
Мяняем колер i фасоны,
Угадваем танальнасць хору.
Сумленне спiць пад коўдрай чорнай,
«Сягоння» хвалiм, ганьба – «ўчора»…
Пафарбаванае убранне,
Нi раз, нi два, а разоў сорак,
Змывае дожджык светлым раннем,
Замест хвалы знявагi мора…
Павага там дзе ёсць сумленне,
Нi дождж, нi слота шлях не звернуць.
Дзе погляды, як апярэнне,
Мяняць зiмой няма манеры.