ДУША I СЭРЦА У ЗГОДЗЕ

Дзе адшукаць той ледакол,
Каб сэрца узляцела птахам?..
Не ранiць, не пакiнуць скол,
Душа амылася ад жахаў…
 
Як навучыцца жыць без слёз,
Каб льдзiны сэрца не краналi?
У моцны лютаўскi мароз
Душа акутала нас шалем.
 
Бо ёй вядомы кожны крок,
Варкуе душанька з анёлам.
Як навучыцца чуць званок,
Каб лёс навек не абяздолiў?
 
Не патануць, звярнуць убок,
Убачыць зорачку на небе,
Да шчасця атрымаць квiток,
Ды не згубiць духоўных скрэпаў.
 
Так важна сэрцу i душы
Заўжды быць з розумам у згодзе.
Тады цяжэй зманiць iлжы,
Тапiць нячысцiку ў балоце.