ПРАЗ ЦЕМРУ ДА СВЯТЛА

Мы з цемры выйшлi, з небыцця,
Святло ўзыщло, мiльгнула знiчкай,
Сярод пажухлага лiсця
Iдзём за праўдаю мужыцкай…
 
Мiгнула ўдалечы святло,
Агнём застыла ў сэрцах лютых.
У моман прыскам запякло,
Парвала нечысць струны лютнi.
 
Iзноў праз цемру, праз туман,
Як бурлакi, мы цягнем човен
Сярод дрыгвы, сярод бархан,
У снах мы рвём свае аковы.
 
Так з веку ў век нясём свой крыж,
Ён давiць, сцёрты нашы плечы,
Калi ж святлом нас азарыш?
Цi так у цемры будзем вечна?..
 
Чынiць бясчынства на зямлi
Зло прашчураў хаваць у нетрах.
Душу i сэрцы спапялiць
Пытацца i рассеяць з ветрам?
 
О не, на небе мноства зор,
А нам мiгае не так многа.
Яны знайшлi свой калiдор
Сярод бязмер`я векавога…
 
Зямная зорка ўзыдзе ўвысь,
Яна запалiць мноства промняў.
Святло праб`ецца з-за кулiс,
Бальшак падкажа нам свядомы…