СОК ВЯСНОВЫ…

Не хмурыць неба свае бровы,
Ды не дрыжыць пад коўдраю буранаў.
У промнях песцiцца багровых,
Слязу схаваўшы спрытна за туманам.
 
Бывае мiргае з усмешкай,
Гукае цёплым ветрыкам вясеннiм.
Зiма збiраецца паспешна,
Знiмае састарэлае адзенне.
 
Вясна настырна iзумруды
Нанiзвае на дрэвы i паляны.
Бяжыць па жылах з гукам цудным
Нектар жыццёвы, сок вясны духмяны.
 
Вясновы рытм вятрыла носiць,
Прастор прачнуўся ад зiмы-шаманкi,
Смагардавыя хвалi-космы
Хвалюе лёгка вецярок рахманы.
 
Дае вясна прыродзе моцы
Ажыць i заквiтнець стракатым полем.
Сагрэць расточкi зыркiм сонцам,
Што лашчыць промнем свежае раздолле.