ЗАГУКАЕ АКОЛIЦЫ
Хутка знiмем зiмовае футра,
Пабягуць ручайкi-ланцужкi,
Зазiяе прастор перламутрам,
Замiгцяць аганькi-прамянькi.
Разарве Нёман з сiлай аковы,
Завiхраць хвалi шумныя ўдаль –
Бы стракаты дыван каляровы,
Паспяшыць, завiецца, як шаль.
Загукае аколiцы, клiчам:
– Воды вольныя смела нясу.
Край мой родны мяняе аблiчча,
Сустракаем сягоння вясну.
Пазлятаюцца птушкi у гнёзды,
Што пакiнулi з горкай слязой.
У час цяжкi, суровы, марозны
Варкавалi далёка – з тугой.
Прамянёк вытра слёзы зямельцы,
Iзумрудамi лес у вадзе
Заiграе ў праменях, засвецiць,
Месца ў сэрцах не стане нудзе.