ЯК НА ЖАРТЫ...
Люд жыве у вёсцы мудры,
Востры вельмi на язык,
Мелiць ён, складае цуды,
Тут штодзень то смех, то крык.
Падмячае дужа метка,
На мянушкi мае спрыт.
Ёсць у нас Марыянетка,
Трокша, важна, што без крыўд.
Дзед Рыгор такi упарты,
Дык яго завуць Казёл.
Трапна вельмi, як на жарты,
Спраўны, хiтрасны прыкол.
За бацькамi заўжды дзецi
Па мянушках знаюць ўсiх.
Чуткi ў вёсцы, быццам вецер,
Сеюць плёткi ў адзiн чых.
Вось i Коля, сын суседскi,
Знаў – Казлiха тут жыве.
Так ў бяседах сваiх свецкiх
Цётку клiчуць у сяле.
Сёння вылаяла мацi,
Што не ветлiвым расце.
Не заўжды вось кажа «здрасце»,
Павучала дабраце…
Бач, iдзе дачка Рыгора,
Ажывiўся Коля, шанс.
Ён без шуму, ды з задорам
Прысядае ў рэверанс.
Кажа ласкава:
– Казлiха,
Я вiтаю! Добры Дзень!..
Мацi ў злосцi:
– Што за лiха! –
За дзяркач.
– Ну й «далудзень»!
Коля спрытна збег у жыта,
Мацi ў злобе, не знайшла.
– Цёткай зваць бы, менавiта!..
Нi прасвету, нi святла!..
Зразумеў памылку Коля,
Ды яшчэ i не адну.
– Заўтра спраўлю сваю долю,
Выкуплю сваю вiну.
Дачакаў, жанчына выйшла,
Ён бяжыць за ёй, гудзе:
– Здраствуй, цётачка Казлiшка.
Мацi ў слёзы, быць бядзе…
Усмiхнулася дзяўчына,
– Пазнаёмiмся з табой?
Вось мяне завуць Марына,
А цябе, малы каўбой?
– Коля я, хаджу у школу,
Ветлым быць хацеў, на цуд,
Ды мянушкi, вось назолы,
Заманiлi, быццам блуд…