КУРАПАТЫ… КУРАПАТЫ… КРОУ…
Па цвёрдай сцежцы грук, як бы па тратуары,
Змярцвелая, паволi йду сярод крыжоў.
Мне сэрца спавiваюць стужкай чорнай хмары
Ды шэпчуць: – Курапаты… Курапаты… Кроў…
Год трыццаць сёмы – сорак першы, казнь, пакуты…
Плывуць iмёны убiенных змагароў.
Iх дух маю душу надзеяю акутаў
Ды шэпча: – Курапаты… Курапаты… Кроў…
Крыжы… Крыжы, як страж над хатамi забiтых,
Даносяцца з зямлiцы стогны тых вякоў.
Iх мары захавалiся ў магiльных плiтах
Ды шэпчуць: – Курапаты… Курапаты… Кроў…
Габрэi, беларусы, рускiя, лiтоўцы… –
Агульнаю плiтой пакрытыя… без слоў
Слязой вiтаюць нас паэты, навукоўцы…
Ды шэпчуць: – Курапаты… Курапаты… Кроў…
Застынем у малiтвах перад абразамi,
Каб дараваў пралiтую бязвiнных кроў.
Душой пякельны боль замучаных пазналi…
Панура шэпчуць сосны-сведкi з тых гадоў…
Як мантру – Курапаты… Курапаты… Кроў…